У горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці Расіі ў ноч на сераду, 8 студзеня, прагрымелі выбухі пасля атакі дронаў. Губернатар вобласці Раман Бусаргін паведаміў аб тым, што масіраванаму нападу падвергліся Саратаў і Энгельс, аб «трапленні абломкаў збітых БПЛА» на нейкі «прамысловы аб'ект», дзе маюцца «пашкоджанні», але ніхто з людзей не пацярпеў.
Паводле расійскіх Telegram-каналаў, гаворка ідзе аб нафтабазе, дзе ў выніку ўдару беспілотнікаў успыхнуў моцны пажар.
Як піша ТГ-канал «ВЧК-ОГПУ», паводле папярэдніх дадзеных, у атацы на нафтабазу ў Энгельсе ўдзельнічала больш за 30 украінскіх дронаў.
Варта адзначыць, што ў Энгельсе знаходзіцца аэрадром, на якім базуюцца стратэгічныя бамбавікі ТУ-95 ВКС РФ. Яго неаднаразова атакавалі беспілотнікамі, а гарады Саратаў і Энгельс размешчаны адзін насупраць аднаго на правым і левым берагах Волгі.
Апроч гэтага афіцыйныя расійскія крыніцы заявілі аб тым, што за мінулую ноч збіты ў агульнай складанасці 32 ударныя ўкраінскія беспілотнікі над сямю абласцямі Расіі (Саратаўскай, Курскай, Растоўскай, Валгаградскай, Белгародскай, Растоўскай абласцямі і над Краснадарскім краем).
iar/эж