Беларуская Служба

За суткі расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. 500 чалавек – Генштаб УС Украіны

13.01.2025 10:02
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 500 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 809 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 9 тыс. 764 танкі, 20 тыс. 315 бронемашын, 21 тыс. 876 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 261 РСЗА, 3 тыс. 18 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 369 самалётаў і 331 верталёт.

вс