Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з пяцідзённым візітам у Швейцарыі, куды накіраваўся для ўдзелу ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.
За гэты час ён правядзе шэраг сустрэч, у тым ліку з прэм'ерам Чарнагорыі, прэзідэнтам Сінгапура; возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы лідараў сусветнай эканомікі і мерапрыемствах ва Украінскім доме. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Агата Круль:
- Эканамічны форум - гэта нагода для дыскусіяў на тэму рэгіянальных і глабальных выклікаў. Разам з Генсакратаром ААН Антоніу Гутэрышам прэзідэнт Анджэй Дуда прыме ўдзел, між іншым, у неафіцыйнай сустрэчы сусветных лідараў. Размовы будуць тычыцца будучыні міжнароднага супрацоўніцтва. У сваю чаргу, падчас гэтак званай украінскай сустрэчы акрамя Анджэя Дуды прымуць удзел генсакратар НАТА, прэзідэнты Фінляндыі і Латвіі. Галоўныя тэму: падтрымка Украіны, новы глабальны парадак і роля, якую ў ім згуляе Украіна. Польскі лідар закране таксама тэму важных падзеяў, у якія сёлета заангажаваная Польшча. Гаворка ідзе пра старшынства ў Радзе Еўрасаюза і саміт ініцыятывы «Рэгіён трох мораў», а таксама эканамічны форум, які будзе яго суправаджаць.
IAR/ак/аз