Беларуская Служба

Сварка паміж Украінай і Славакіяй абвастраецца

30.01.2025 11:01
Амбасадара Украіны ў Браціславе выклікалі ў МЗС Славакіі.
-
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца Аўтар: © European Union, 2024, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=141738555

Украіна ўмешваецца ва ўнутраныя справы дзяржавы. Так лічыць Міністэрства замежных справаў Славакіі, якое выклікала ўкраінскага амбасадара ў Браціславе, каб выказаць пратэст у сувязі з апошнімі заявамі Кіева.

МЗС Украіны заявіла, што прэм'ер Роберт Фіца «атручаны расійскай прапагандай» і павінен глядзець у люстэрка, а не перакладаць адказнасць за ўласныя няўдачы на ​​іншыя краіны.

Украінскае МЗС адхіліла абвінавачванні кіраўніка славацкага ўрада ў датычнасці Украіны да антыўрадавых пратэстаў у Славакіі, а таксама выказала перакананне, што дзеянні Фіца супярэчаць волі славацкага народа, які хоча быць часткай еўрапейскай супольнасці.

Раней Роберт Фіца неаднаразова крытыкаваў украінскія ўлады за спыненне транзіту расійскага газу. Ён прыгразіў дзеяннямі ў адказ і назваў Уладзіміра Зяленскага ворагам Славакіі. Ён заявіў, што падчас паездак па Еўропе прэзідэнт Украіны жабраваў і шантажаваў.

Роберт Фіца таксама абвінаваціў Украіну ў нядаўніх кібератаках на дзяржаўныя ўстановы.

IAR/аз

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца абвінаваціў апазіцыю ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту

19.01.2025 12:39
Ён прыгразіў Украіне, што накладзе вета на фінансавую дапамогу Еўрапейскага Саюзу Кіеву, і зноў заявіў, што выступае супраць сяброўства Украіны ў НАТА.