Байцы 82-й Асобнай дэсантна-штурмавой Букавінскай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сіл Украіны паспяхова правялі наступальныя дзеянні на адным з напрамкаў Курскай вобласці Расіі. Пра гэта паведаміла ўпраўленне камунікацый камандавання ДШВ УСУ, апублікаваўшы відэа.
На кадрах зафіксавана, як праходзілі наступальныя дзеянні падраздзяленняў ДШВ і іншых сіл УСУ.
«У выніку імклівага і нечаканага для праціўніка манеўру былі занятыя новыя рубяжы і значна палепшана тактычнае становішча», – гаворыцца ў паведамленні.
вс
здымак ілюстрацыйны