Беларуская Служба

Еўрасаюзу давядзецца адправіць войскі ва Украіну «рана ці позна» - Радаслаў Сікорскі

16.02.2025 08:28
Эманюэль Макрон склікае тэрміновы саміт па Украіне і бяспецы Еўропы.
Radosław Sikorski
Radosław SikorskiŹródło: MSZ Fot.: Sebastian Indra

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон склікае тэрміновы саміт па Украіне і бяспецы Еўропы. Ён запрасіў у Парыж лідaраў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Польшчы і Даніі для экстраных перамоваў аб сітуацыі ва Украіне і бяспецы на кантыненце. Саміт адбудзецца 17 лютага.

ЗША запатрабавалі ад Еўропы плана па будучыні забеспячэнні ўзбраеннем і размяшчэнні войскаў у Украіне для яе гарантый бяспекі, аб чым паведамлялі Reuters і Financial Times.

На тыдні еўрапейскім нацыям быў разасланы апытальнік, у якім ім прапаноўвалася паказаць, які ўклад яны гатовыя ўнесці для гарантый бяспекі Украіны, уключаючы вайсковую прысутнасць. Атрыманне такога апытальніка пацвердзіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. «Гэта прымусіць еўрапейцаў падумаць і вырашыць, ці адказваць на гэты апытальнік і ці адказваць на яго разам».

Ідэя — зразумець, як еўрапейцы бачаць магчымую структуру свайго ўдзелу, а таксама якую ролю яны адводзяць ЗША. «Амерыканцы пытаюцца ў еўрапейскіх сталіц, колькі салдат яны гатовы адправіць»,  — ананімны дыпламат. Ад ваеннага ўкладу Еўропы залежыць яе будучае месца за сталом перамоваў.

Раней у Мюнхене кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ЕС давядзецца адправіць войскі ва Украіну «рана ці позна».

УНІАН

нг