Беларуская Служба

За суткі расіяне страцілі забітымі 1 тыс. 170 чалавек – Генштаб УС Украіны

18.02.2025 07:34
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдат запускае дрон крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 1 тыс. 170 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 861 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 10 тыс. 100 танкаў, больш за 21 тыс. бронемашын, 23 тыс. 200 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 285 РСЗА, 3 тыс. 64 крылатыя ракеты, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 370 самалётаў і 331 верталёт.

вс