Беларуская Служба

Германія плануе выдзеліць Украіне больш за 11 мільярдаў еўра дапамогі

19.03.2025 18:18
Чакаецца, што рашэнне па гэтай справе будзе прынятае на гэтым тыдні.
Сцяг ГерманііRalfWieckhorst /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр фінансаў Германіі Ёрг Кукіс хоча выдзеліць тры мільярды еўра на ваенную дапамогу Украіне і анансуе дадатковыя больш за восем мільярдаў у бліжэйшыя чатыры гады, то бок да 2029 года. Чакаецца, што рашэнне па гэтай справе будзе прынятае на гэтым тыдні.



Пра тры мільярды еўра з сёлетняга бюджэту гаворка ішла падчас нядаўняй выбарчай кампаніі. Аднак праект заблакаваў канцлер Олаф Шольц, які патрабаваў іншай мадэлі фінансавання згаданых выдаткаў.

Гэтую перашкоду зараз ліквідуе ўчорашняе рашэнне аб зменах у Канстытуцыю, якое ў пятніцу павінна зацвердзіць другая палата парламенту - Бундэсрат.

Калі ў пятніцу Бундэсрат зацвердзіць змены ў Канстытуцыю, то першую частку гэтай сумы немцы змогуць адблакаваць неадкладна. Можна будзе таксама падпісваць кантракты на замову зброі для Украіны на бліжэйшыя гады.



У Мінфіне Германіі аргументуюць неабходнасцю ваенных закупак адмоўным ваенным становішчам Украіны і стратэгічным значэннем абароназдольнасці Украіны для бяспекі самой Германіі.

IAR/аз