Пра гэта Уладзімір Зяленскі казаў пасля заканчэння саміту ў Парыжы, які сабраў лідараў так званай кааліцыі ахвотнікаў, гэта значыць дваццаці дзевяці краін, і кіраўнікоў інстытутаў ЕС і NATO.
Украінскі прэзідэнт адзначыў, што сярод удзельнікаў парыжскай сустрэчы была аднадушнасць адносна захавання санкцый.
«Важна, што Украіна сёння падняла гэтае пытанне і ўсім трыццаццю адным голасам падтрымала, што не будзе размовы аб адмене якіх-небудзь санкцый супраць Расіі, пакуль гэтая вайна не скончыцца справядлівым мірам. Гэта важны сігнал. Сігнал адзінства з боку краін Еўропы», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Аднак пытанне санкцый патрабуе аднагалоснасці на ўзроўні Еўрасаюза. Прэм'ер-міністр Дональд Туск у Парыжы звярнуў увагу на неабходнасць правядзення адзінай палітыкі ў дачыненні да Расіі, нягледзячы на супраціў Венгрыі.
Таксама Уладзімір Зяленскі распавёў пра амерыканскія санкцыі супраць Расіі. На думку ўкраінскага прэзідэнта, Вашынгтон павінен увесці абмежаванні пасля таго, як Масква адмовілася ад ідэі 30-дзённага спынення агню.
ПР/юл