Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Чакаем на сур'ёзную рэакцыю ЗША і Еўропы на сотні «шахедаў» кожную ноч

30.03.2025 13:12
Уначы расійскія беспілотнікі атакавалі вайсковы шпіталь у Харкаве. Загінулі два чалавекі, яшчэ каля 35 чалавек, у тым ліку дзеці, атрымалі раненні.
    , 30  2025 .
Ахвяра расійскага ўдара па Харкаве, 30 сакавіка 2025 г. PAP/Mykola Kalyeniak

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікае партнёраў да сур'ёзнай рэакцыі на пастаянныя расійскія паветраныя атакі, якія падрываюць міжнародныя намаганні па завяршэнні вайны: 

– Моцная рэакцыя вельмі патрэбная, і перш за ўсё Амерыкі, Еўропы, усіх у свеце, хто зрабіў стаўку на дыпламатыю. Расію трэба прымусіць да міру, і толькі прымус спрацуе. Ужо занадта доўга на стале прапанова Амерыкі аб безумоўным спыненні агню, без адэкватнага адказу з Расіі. Гэта шмат аб чым кажа.

Нагадаем, уначы расійскія беспілотнікі атакавалі вайсковы шпіталь у Харкаве. Загінулі два чалавекі, яшчэ каля 35 чалавек, у тым ліку дзеці, атрымалі раненні.

IAR/эж