Як адзначыла прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Тэмі Брус на брыфінгу, адміністрацыя Трампа працуе над «поўным спыненнем агню ва Украіне і перамовамі бакоў для канчатковага і доўгага ўрэгулявання».
Яна дадала, што Вашынгтон прыкладае намаганні, каб прывесці бакі (Расійская Федэрацыя і Украіна, — рэд.) за стол перамоваў.
«Так, мы ведаем, што Расія прапанавала часовую адміністрацыю ва Украіне, але прэзідэнт Трамп не ўхваліў яе. Украіна з'яўляецца канстытуцыйнай дэмакратыяй, і яе кіраванне вызначаецца Канстытуцыяй і ўкраінскім народам», — адзначыла Тэмі Брус.
Пуцін 27 сакавіка прапанаваў абмеркаваць увядзенне часовай адміністрацыі ва Украіну пад эгідай ААН і шэрагу краін для правядзення выбараў.
suspilne.media/вх