Брытанскі ўрад анансаваў чарговыя сотні мільёнаў фунтаў стэрлінгаў дапамогі ўкраінскаму войску. Аднак апазіцыя лічыць, што падтрымка занадта малая і сцвярджае, што трэба канфіскаваць расійскую маёмасць у Вялікабрытаніі.
Выдзеленыя Лонданам 350 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў плануецца выдаткаваць на беспілотнікі, супрацьтанкавыя міны, радыёлакацыйныя сістэмы, а таксама на рамонт і абслугоўванне тэхнікі, якую ўкраінцы раней атрымалі ад брытанцаў.
Нарвежцы дадаюць яшчэ 100 мільёнаў. Усё робіцца ў рамках фонду падтрымкі для Кіева, якім кіруе Лондан.
«Гэта капейкі», — кажа прадстаўнік апазіцыйнай партыі Ліберальных дэмакратаў у Вялікабрытаніі. Ліберал-дэмакраты пераконваюць, што Украіне рэальнай дапамогай сталі б расійскія актывы ў Вялікабрытаніі. Сюды ўваходзяць, напрыклад, дамы і яхты, у якія багатыя расіяне дзесяцігоддзямі ўкладвалі свае грошы.
Большасць актываў так званага «Лондаграду» сёння замарожаныя. Аднак брытанскія ўлады тлумачаць, што вяршэнства права і права ўласнасці робяць канфіскацыю расійскіх актываў вельмі складаным крокам.
Акрамя гэтага, часта расійская ўласнасць добра схаваная. Часта, напрыклад, фармальнымі ўладальнікамі дома з'яўляюцца кампаніі з афшорнай зоны.
IAR/яс