Германія выдзеліць Украіне 11 мільярдаў еўра падтрымкі да 2029 года, напісаў міністр абароны Украіны Рустэм Уміраў на сайце Х, выказаўшы падзяку за дадатковую дапамогу.
Сёлета ўкраінцы атрымаюць з Германіі сістэмы супрацьпаветранай абароны «Пэтрыёт», ракеты класа паветра-паветра IRIS-T, баявыя машыны пяхоты «Мардэр», танкі «Леапард» і артылерыйскія сістэмы.
«Я дзякую немцам за тое, што яны стаяць на нашым баку. Разам мы забяспечым справядлівы і трывалы мір у Еўропе», — напісаў Рустэм Умераў.