Беларуская Служба

Вырасла колькасць ахвяраў расійскага абстрэлу Славянску

15.04.2023 12:31
За мінулыя суткі па мірных населеных пунктах Славянск і Краматорск расіяне нанеслі 9 авіа- і 19 ракетных удараў па Краматорску і Славянску. 
Разбор завалаў у Славянску Foto: PAP/EPA/YEVGEN HONCHARENKO

Дзевяць мірных жыхароў загінулі ў Данецкай вобласці ў выніку расійскіх абстрэлаў, паведамляе Генштаб Узброеных сілаў Украіны. Асноўнымі аб'ектамі расійскага абстрэлу былі гарады Славянск і Краматорск Данецкай вобласці, паведаміў прэс-сакратар штабу Андрэй Кавалёў:

-За мінулыя суткі па мірных населеных пунктах Славянск і Краматорск праціўнік нанёс 9 авіа- і 19 ракетных удараў, з іх 13 з сістэмам СПА С-300. Праціўнік нанёс 42 ракетныя ўдары па пазіцыях нашай ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры ў гэтых населеных пунктах. Загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары, разбураны або пашкоджаны многія жылыя шматкватэрныя і прыватныя дамы, іншая грамадзянская інфраструктура.

Расійскія захопнікі працягваюць засяроджваць наступальныя дзеянні ў раёнах Лімана, Бахмута, Аўдзееўкі і Марʼінкі. За мінулыя суткі ўкраінскія абаронцы адбілі 56 такіх расійскіх атак. Акрамя таго, працягваюцца цяжкія баі за Бахмут. Таксама расійскія войскі намагаюцца ўзмацніць абарончыя рубяжы на акупаваных тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцях.

iar/эж

Расіяне нанеслі ўдар па жылым квартале ў Славянску

14.04.2023 18:08
Дзяржава-зло які раз дэманструе сваю сутнасць.