Беларуская Служба

ВМС Украіны ўпершыню ўзялі ўдзел у манеўрах НАТА ў Партугаліі

30.10.2024 14:22
Падчас іх была праверана праца інавацыйнай экасістэмы, прызначанай для павышэння эфектыўнасці баявых дзеянняў і фарміравання перавагі над Расіяй.
.
.PAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Гаворка пра вучэнні НАТА REMPUS, у ходзе якіх вядучую ролю адыгрываюць розныя віды беспілотных лятальных апаратаў.

Альянс адзначае, што гэтая ініцыятыва з'яўляецца адказам на ўсё больш складанае і патрабавальнае асяроддзе бяспекі. Такім чынам, супольнасць, сярод іншага, хоча палепшыць свае магчымасці не толькі ў адказе, але і ў стрымліванні. Ключавую ролю тут адыгрываюць сучасныя тэхналогіі, у тым ліку дроны і іх роі, якія падтрымліваюцца алгарытмамі штучнага інтэлекту.

Сёлета прысутнічала і Украіна, якая дзялілася вопытам і апрабоўвала сучасную ваенную экасістэму – DELTA. Яна прызначана для павышэння сітуацыйнай дасведчанасці праз, сярод іншага, выкарыстанне даных з розных крыніц (напрыклад, беспілотнікаў) і абмен інфармацыяй. Нагадаем, што сістэма была створана ў 411-м асобным батальёне ўкраінскіх тэрытарыяльных войскаў, якія першапачаткова стваралі яго для ўласных патрэб.

У цяперашні час экасістэма пастаянна развіваецца.

cyberdefence24.pl/ав