Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неадкладна адрэагаваў на артыкул «The New York Times», у якім паведамлялася, што падчас візіту ў Вашынгтон ён папрасіў, каб у рамках «Плана перамогі», ЗША паставіла Украіне сотні крылатых ракет «Тамагаўк».
Газета, спасылалася на ананімную крыніцу з Белага дома, якая заявіла, што запыт «немагчыма» выканаць.
Уладзімір Зяленскі, які пракаментараваў публікацыю, заявіў, што ягоны запыт тычыўся толькі сітуацыі, калі Расія не захоча ўступаць у мірныя перамовы. Ён дадаў, што гэтае пытанне было ўключана ў сакрэтную частку «Плана перамогі», які быў прадстаўлены заходнім хаўруснікам.
«У адказ мы пачулі, што такія пастаўкі будуць азначаць эскалацыю канфлікту», - сказаў Зяленскі.
Усё ж прэзідэнта Украіны таксама не задаволіў той факт, што такая інфармацыя ўвогуле з’явілася ў СМІ.
«Што азначаюць гэтыя паведамленні ў СМІ? Цяпер, калі многія краіны падтрымліваюць «План перамогі», раптам з'яўляецца інфармацыя, што мы хочам «сотні» Тамагаўкаў. Як разумець гэтыя паведамленні? У рэшце рэшт, гэта была канфідэнцыйная частка размоў паміж мной і Белым домам», - падкрэсліў ён Зяленскі.
«Гэта значыць, што паміж партнёрамі больш няма пытанняў, якія могуць заставацца ў сакрэце», - дадаў украінскі прэзідэнт.
аз