Беларуская Служба

Як ва Украіне, так і ў Расіі патрэбная мабілізацыя, ацэньваюць ваенныя аналітыкі

31.10.2024 15:01
Паводле экспертаў, да канца гэтага года ва Украіне павінна быць праведзеная хуткая мабілізацыя не менш за 500 тысяч чалавек.
Вучэнні стратэгічнага ядзернага стрымлівання ў РасііPAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE/HANDOUT HANDOUT

Як ва Украіне, так і ў Расіі патрэбна мабілізацыя – лічыць частка ваенных аналітыкаў. Найбольшай праблемай армій абедзвюх ваюючых краін з'яўляецца недахоп вайскоўцаў. Ва Украіне дыскусія аб узмацненні жорсткасці правілаў мабілізацыі выклікае трывогу і страх.

У сваю чаргу маскоўскі рэжым устрымліваецца ад абвяшчэння поўнай мабілізацыі, баючыся беспарадкаў. Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае розныя асяроддзі, каб кампенсаваць страты, панесеныя на фронце. Частка вайскоўцаў - гэта беднякі, спакушаныя высокімі заробкамі. Таксама ў армію прызываюць асуджаных, эмігрантаў і наймітаў. Чакаецца, што паўночнакарэйскі рэжым дапаможа арміі Пуціна, якая, па розных дадзеных, ужо накіравала ў Расію ад 3000 да 12 000 вайскоўцаў.

Расійскія незалежныя крыніцы паведамляюць, што гэта былі непадрыхтаваныя салдаты, дрэнна экіпіраваныя і ў кепскім фізічным стане. Паводле часткі незалежных журналістаў і блогераў, расійскія камандзіры не хочуць паўночнакарэйскіх войскаў пад сваім камандаваннем.

У сваю чаргу, украінская армія фізічна стамілася. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву «Укрінфарм» распавёў адзін з былых камандзіраў батальёна «Айдар» Яўген Дзікі.

На яго думку, да канца гэтага года ва Украіне павінна быць праведзеная хуткая мабілізацыя не менш за 500 тысяч чалавек. Як ён падкрэсліў, гаворка ідзе пра «запаўненне дзірак», якія ўзніклі за амаль тры гады вайны. Украінскі эксперт дадае, што неабходна увесці нормы, якія будуць гарантаваць жаўнерам, што яны не будуць на перадавой невядома колькі часу, а змогуць вярнуцца дадому.

IAR/аз

У Харкаве затрыманы навуковец, які дапамагаў расіянам удасканальваць «Шахеды»

30.10.2024 17:01
 Яму пагражае 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.