У верасні агенцтва Reuters паведаміла, што Расія рэалізуе ў Кітаі сакрэтную праграму вытворчасці беспілотнікаў. Гэтае пытанне плануецца абмеркаваць на наступным тыдні ў Бруселі на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў.
Прадстаўнікі дыпламатыі Еўрасаюза кажуць, што спачатку трэба вызначыць тры ключавыя моманты — ці вырабляе фабрыка смертаносныя беспілотнікі, ці былі ўжо адпраўленыя дроны ў Расію і ці ведаюць улады Кітаю пра завод. Канешне, наўрад ці што-небудзь адбудзецца без іх ведама, хаця Кітай паўтарае, што захоўвае нейтралітэт.
Адзін з варыянтаў уздзеяння, які разглядаецца, — санкцыі, аналагічныя тым, якія ЕС увёў у дачыненні да іранскіх кампаній і дзяржаўных чыноўнікаў за пастаўку Расіі зброі для нападу на Украіну.
Кітайскія кампаніі ўжо знаходзяцца ў чорным спісе ЕС, створаным пасля расійскага нападу на Украіну ў лютым 2022 года, але за прадастаўленне Маскве тэхналогій, якія янаможна выкарыстоўваць у ваенных мэтах.
IAR/вх