Беларуская Служба

На тысячны дзень поўнамаштабнай агрэсіі сітуацыя на фронце не спрыяльная для ўкраінскага боку

19.11.2024 08:25
Расіяне кожны дзень павольна, але паслядоўна паляпшаюць свае пазіцыі — найперш на Данбасе, але апошнім часам яны актывізаваліся і на ўсходзе Харкаўскай вобласці.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MARIA SENOVILLA Dostawca: PAP/EPA.

Украінская армія патрэбуе больш салдат і дадатковага ўзбраення.

Расійскія войскі рухаюцца ў бок Пакроўска ды Курахова на Данбасе. На мінулым тыдні расіяне атакавалі прыгарады Купянска ў Харкаўскай вобласці. Учора прэзідэнт Зяленскі наведаў горад і яго абаронцаў. Быў і ў Пакроўску. Ён уручыў воінам узнагароды. Зяленскі падкрэсліў, што сіла ўкраінскага войска ў людзях, якія служаць самааддана і непахісна.

Аднак ні для каго не сакрэт, што ўкраінскія вайскоўцы маюць патрэбу ў ратацыі і ўзмацненні падраздзяленняў, а прызыў ва ўкраінскае войска запаволіўся. Адначасова расіяне пачалі папаўняць свае шэрагі вайскоўцамі з Паўночнай Карэі.

Гэта, хутчэй за ўсё, спрыяла доўгачаканаму рашэнню Вашынгтона дазволіць украінцам наносіць удары ракетамі ATACMS у глыбіню расійскай тэрыторыі. Украінцы спадзяюцца, што гэта можа змяніць сітуацыю на фронце.

ПР/юл