Некаторыя пастаўкі амерыканскай зброі Украіне могуць адбыцца ўжо пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта Джо Байдэна ў студзені, заявілі прадстаўнікі Пентагона «Голасу Амерыкі», адзначыўшы, што для прыбыцця некаторых відаў узбраенняў спатрэбіцца час.
Станам на лістапад, у ЗША засталося каля 9 мільярдаў долараў на ваенную дапамогу Украіне, паведамілі ў Пентагоне. З іх каля 7 мільярдаў долараў даступныя па праграме PDA і каля 2,2 мільярда долараў па праграме USAI.
20 лістапада ЗША аб'явілі аб дадатковым пакеце дапамогі Украіне ў сферы бяспекі на суму 275 мільёнаў долараў. У яго ўвайшлі боепрыпасы для ракетных сістэм, артылерыйскія снарады і супрацьтанкавая зброя.
Прадстаўнікі Пентагона пацвердзілі "Голасу Амерыкі", што ведамства мае намер вылучыць усе астатнія сродкі ў рамках PDA, санкцыянаваныя Кангрэсам, да 20 студзеня.
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што некаторыя пастаўкі зброі ва Украіну могуць заняць нейкі час.
эж