Беларуская Служба

Украіна гатовая на замарозку вайны ўзамен на за запрашэнне ў НАТА 

30.11.2024 15:03
Сяброўства ў альянсе дазволіць гарантаваць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «не вернецца», каб захапіць іншыя тэрыторыі.
 ,    ,  2024 .
Абаронцы Украіны, Ізюмскі раён Харкаўскай вобласці, лістапада 2024 г. PAP/Mykola Kalyeniak

Кіеў пагодзіцца спыніць «гарачую фазу» вайны з Расіяй, калі кантраляваная ім тэрыторыя краіны будзе ўзятая «пад парасон НАТА», - заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў апублікаваным у пятніцу, 29 лістапада, інтэрв'ю выданню Sky News. 

Так палітык пракаментаваў паведамленні СМІ, паводле якіх адным пунктам з плану Дональда Трампа па спыненні вайны можа стаць згода пакінуць частку тэрыторый Украіны пад кантролем Расіі ў абмен на ўступленне Украіны ў НАТА.

Сяброўства ў альянсе дазволіць гарантаваць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «не вернецца», каб захапіць іншыя тэрыторыі. Калі ж проста замарозіць вайну без гарантый бяспекі з боку НАТА, то хутка яна зноў адновіцца, заявіў Уладзімір Зяленскі, удакладняючы, што  аб адмове ад страчаных тэрыторый не ідзе. 

Запрашэнне ў Паўночнаатлантычны альянс з'яўляецца першым пунктам «плана перамогі» Зяленскага, які быў публічна прадстаўлены ў кастрычніку.

iar/dw/эж