Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны склалі больш за 808 тыс. чалавек забітымі

12.01.2025 09:38
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны Shutterstock/Vlasov Yevhenii

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 750 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 808 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 9 тыс. 756 танкаў, 20 тыс. 289 бронемашын, 21 тыс. 839 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 2260 РСЗА, 3 тыс. 18 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 369 самалётаў і 331 верталёт.

вс