Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Кір Стармер і прэзідэнт Францыі і Эманюэль Макрон абмяркоўваюць магчымасць адпраўкі брытанскіх і французскіх салдат ва Украіну ў якасці міратворчага кантынгенту ў выпадку заключэння пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне, паведамляе The Telegraph, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.
Французскі лідар актыўна прасоўвае дадзеную ідэю і ўжо абмеркаваў яе з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Прэс-службы Даўнінг-стрыт і Елісейскага палаца не абверглі паведамленняў аб тым, што Стармер і Макрон абмяркоўвалі гэтае пытанне падчас сустрэчы ў рэзідэнцыі брытанскага прэм'ера ў Чэкерсе на мінулым тыдні.
Дэталі перамоваў застаюцца канфідэнцыйнымі, але некалькі высокапастаўленых крыніц у брытанскім урадзе адзначаюць, што Стармер пакуль не цалкам падтрымаў гэты план.
«Існуе мноства пытанняў: што мы маглі б падтрымаць, што мы хацелі б падтрымаць, і больш шырокае пытанне аб тым, якія пагрозы могуць узнікнуць для гэтых войскаў і ці будзе гэта ўспрынята як эскалацыя», - растлумачыла адна з крыніц выдання The Telegraph.
Публічна ўрад Вялікабрытаніі прытрымліваецца пазіцыі, што заходнія саюзнікі павінны аказваць Кіеву максімальную падтрымку, дазваляючы Украіне самой вырашаць, калі і пры якіх умовах пачынаць мірныя перамовы. У той жа час міністры і афіцыйныя асобы чакаюць, што абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе дабівацца перамоваў паміж Украінай і Расіяй, і зараз робяцца спробы пралічыць магчымыя сцэнары.
Адна з абмяркоўваемых ідэй заключаецца ў тым, што заходнія войскі маглі б забяспечыць выкананне ўмоў мірнага пагаднення. Разглядаецца і варыянт, што Расія захавае частку тэрыторый, захопленых падчас агрэсіі, хаця ў гэтым пытанні захоўваецца вялікая нявызначанасць.
dw/pap/эж