Беларуская Служба

ISW: Паўночнакарэйскі кантынгент, які ваюе супраць Украіны, будзе знішчаны праз тры месяцы

17.01.2025 08:18
Вайсковы эксперт Яўген Дзікі назваў паўночнакарэйскія войскі «гарматным мясам» і заявіў, што іх удзел у вайне ніяк не дапамог Расіі.
 ,
Украінскі жаўнер, ДнепрапятроўскPAP/EPA/33rd Separate Mechanized Brigade HANDOUT

Паўночнакарэйскі кантынгент, які ваюе супраць Украіны, будзе знішчаны за тры месяцы. Да такіх высноваў прыйшлі аналітыкі з Амерыканскага інстытута вывучэння вайны. Паводле розных крыніц, рэжым у Пхеньяне накіраваў у Расію ад 10 да 12 тысяч вайскоўцаў. Да гэтага часу з баявых дзеянняў выведзена каля трох тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

Інстытут вывучэння вайны падлічыў, што каля 92 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў знікаюць з поля бою кожны дзень. Такімі тэмпамі ўкраінцам спатрэбіцца дванаццаць тыдняў, каб цалкам знішчыць паўночнакарэйскі кантынгент. Украінскія эксперты адзначаюць, што войскі Кім Чэн Ына ваююць на тэрыторыі Расіі, спрабуючы выцесніць украінскіх дэсантнікаў з Курскай вобласці. Жаўнеры рэжыму - на думку экспертаў - дрэнна ўзброеныя і не падрыхтаваныя да дзеянняў на сучасным полі бою, дзе, у тым ліку, выкарыстоўваюцца беспілотнікі. Вайсковы эксперт Яўген Дзікі назваў паўночнакарэйскія войскі «гарматным мясам» і заявіў, што іх удзел у вайне ніяк не дапамог Расіі.

ав