Беларуская Служба

Ноччу і раніцай украінскія беспілотнікі атакавалі расійскія НПЗ

20.01.2025 09:36
Украінскія беспілотнікі атакавалі авіязаводы пад Казанню, дзе вырабляюць і аднаўляюць стратэгічныя бамбавікі Ту-160 і Ту-22М.
 ,
Украінскія жаўнеры, Харкаўшчына PAP/EPA/MARIA SENOVILLA

Беспілотнікі нанеслі ўдары па Казанскай і Калужскай абласцях. З пачатку года Кіеў штодня прадпрымае спробы знішчыць расійскія паліўныя склады, якія забяспечваюць армію агрэсара.

Як паведамляюць мясцовыя сайты, украінскія беспілотнікі атакавалі авіязаводы пад Казанню. Тут вырабляюць і аднаўляюць стратэгічныя бамбавікі Ту-160 і Ту-22М. Масква выкарыстоўвае машыны для ракетнага абстрэлу ўкраінскіх гарадоў.

Пасажырскія аэрапорты Казані і прылеглых гарадоў часова закрылі. На тэрыторыі прамысловага прадпрыемства ў Калужскай вобласці выбухнуў украінскі беспілотнік. Напярэдадні ўкраінскія беспілотнікі атакавалі паліўныя склады ў гэтым раёне.

ав