Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 1 тыс. 950 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі каля 824 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 9 тыс. 844 танкі, 20 тыс. 485 бронемашын, 22 тыс. 194 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 262 РСЗА, 3 тыс. 51 крылатая ракета, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 369 самалётаў і 331 верталёт.
вс