Два чалавекі загінулі ў Броварах пад Кіевам, дзе абломкі збітага беспілотніка ўпалі на жылы дом і выклікалі пажар. Пацярпелыя — сямейная пара, якая пражывае там.
У Кіеўскай вобласці аскепкі разбурылі два паверхі 9-павярховага дома, там загінуў мужчына, паведамілі ў ДСНС Украіны.
Кіраўнік вайсковага ўпраўлення Львоўскай вобласці Максім Казіцкі паведаміў, што сілы СПА збілі чатыры беспілотніка, якія дзейнічалі ў рэгіёне. Абломкі пашкодзілі прыватны будынак, ніхто не пацярпеў.
СМІ паведамляюць, што ў Львове раніцай двойчы гучалі выбухі.
У Запарожжы, горадзе на паўднёвым усходзе Украіны, які раніцай у чацвер быў абстраляны расійскімі балістычнымі ракетамі, колькасць пацярпелых вырасла да 54 чалавек, паведаміў начальнік ваеннага ўпраўлення Запарожскай вобласці Іван Фёдараў. Напярэдадні адзін чалавек загінуў, 24 атрымалі раненні.
PAP/вх