Беларуская Служба

За суткі расіяне страцілі забітымі 1 тыс. 390 чалавек – Генштаб УС Украіны

11.02.2025 08:51
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 1 тыс. 390 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 851 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 10 тыс. танкаў, больш за 20 тыс. 800 бронемашын, 22 тыс. 923 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 275 РСЗА, 3 тыс. 56 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 370 самалётаў і 331 верталёт.

вс