Беларуская Служба

ЗША маюць намер аднавіць пастаўку Украіне высокадакладных ракет GLSDB

15.03.2025 10:33
GLSDB, адаптаваныя да наземных аб'ектаў, былі навінкай. Апошні раз ўкраінскія войскі ўжывалі іх прыкладна месяц таму.
 GLSDB
Ракета GLSDBfotoÑhttps://twitter.com/general_ben/status/1615784618573053962

ЗША маюць намер аднавіць пастаўку Украіне высокадакладных ракет (бомбаў малога дыяметру наземнага базвання), каб заменіць ракеты вялікай далёкасці ATACMS, запасы якіх украінскія войскі ўжо вычарпалі.

GLSDB будуць мадыфікаваныя, каб лепш супрацьдзейнічаць расійскім сродкам радыёэлектроннай барацьбы. Як нагадвае Радыё Свабода, ракеты, далёкасць якіх дасягае 160 км, пастаўляліся ва Украіну ў недапрацаваным выглядзе, таму ва ўкраінскай арміі прыйшлі да высновы, што расійская РЭБ зніжае іх эфектыўнасць.

GLSDB могуць быць дастаўлены ў найбліжэйшыя дні, бо іх значныя запасы ёсць у Еўропе. Апошнюю версію GLSDB разрабілі Boeing і Saab. Гэта рэактыўныя ракеты, што запускаюцца з розных наземных пускавых установак. Збройныя сілы ЗША ўжо маюць падобны тып ракет, але гэта зброя класу «паветра-зямля».

GLSDB, адаптаваныя да наземных аб'ектаў, былі навінкай. Апошні раз ўкраінскія войскі ўжывалі іх прыкладна месяц таму.

PAP/эж