Беларуская Служба

Сёння Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду палякаў на Валыні

11.07.2019 10:34
Гэты дзень адзначаецца ў гадавіну так званай Крывавай нядзелі – апагей Валынскай трагедыі.
   ,    .
Масавая магіла ахвяр УПА, знойдзеная ў Волі Астроўскай.By Leon Popek - Prywatna kolekcja, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16630974

Сёння Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі ў дачыненні да польскіх грамадзян Другой Рэчы Паспалітай. Гэты дзень адзначаецца ў гадавіну так званай Крывавай нядзелі – апагей Валынскай трагедыі.

З нагоды гадавіны спікер польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі адзначыў, што Польшча з'яўляецца паслом Украіны ў яе памкненнях у ЕЗ і НАТА, але абедзве краіны не павінны забываць аб цяжкіх старонках гісторыі.

«Мы ніколі не дазволім, каб Украіна ўвайшла ў ЕЗ пад сцягам Бандэры. Для нас гэта прынцыповае пытанне, якое мы будзем рашуча адстойваць. Гістарычная праўда зʼяўляецца для нас асновай. У той жа час мы хочам быць у добрых стасунках», – сказаў спікер Сенату Польшчы.

Дзень 11 ліпеня 1943 года ўвайшоў у гісторыю як апагей Валынскай трагедыі – масавага знішчэння польскага цывільнага насельніцтва на Валыні. У гэты дзень, на думку польскіх гісторыкаў, байцы УПА пры падтрымцы мясцовага насельніцтва здзейснілі напад на парадку 100 мясцовасцяў на Валыні і Усходняй Галіцыі, адказнасць за якія польскі бок ускладае на кіраўніцтва АУН-Б і камандаванне УПА.

Паводле ацэнак польскіх гісторыкаў, падчас Другой сусветнай вайны ўкраінскія нацыяналісты вынішчылі на Валыні і ва Усходняй Галіцыі ад 60 да 100 тыс. палякаў. У дзеяннях у адказ, па розных ацэнках, маглі загінуць ад 10 да 12 тыс. украінцаў.

ав