Польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск у сацыяльных сетках крытыкуе сенатараў ад амерыканскай Рэспубліканскай партыі. Учора яны заблакавалі ў сенаце ЗША пакет падтрымкі для Украіны, ізраіля і Тайваня, а таксама ўзмацнення аховы паўднёвай мяжы ЗША. Былы прэзідэнт Дональд Трамп заклікаў адмовіцца ад кампрамісу ў гэтым пытанні.
Прэм'ер-міністр Туск напісаў на англійскай мове на вэб-сайце X сенатарам ад партыі Дональда Трампа, што былы прэзідэнт Рональд Рэйган - таксама прадстаўнік рэспубліканцаў - «які дапамог мільёнам з нас вярнуць свабоду і незалежнасць, сёння, напэўна, пераварочваецца ў труне. Ганьба вам!»
Пасля рашэння Сената ЗША спікер Палаты прадстаўнікоў і лідар дэмакратычнай большасці Чак Шумер унёс новы законапраект. Ён прадугледжвае падтрымку Украіны ў памеры 60 мільярдаў долараў, Ізраілю ў памеры 14 мільярдаў долараў і ўзмацненне бяспекі Тайваню, але не ўключае палажэнняў аб ахове паўднёвай мяжы. Галасаванне, магчыма, адбудзецца наступнай ноччу па цэнтральнаеўрапейскім часе.
ПР/юл