Беларуская Служба

«Па-беларуску без памылак»: асаблівасці назоўнікаў другога і трэцяга скланенняў ды рознаскланяльных

05.01.2020 12:24
Другое скланенне ўключае ў сябе назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку, а трэцяе скланенне аб'ядноўвае назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам.
Аўдыё
 :
Беларуская мовы: прафесійная лексікаБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net/Яланта Смялоўская

Другое скланенне ўключае ў сябе назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку (галава, зямля, краіна), а трэцяе скланенне аб'ядноўвае назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам (дробязь, кроў, рэч).

Назоўнікі другога скланення адзіночнага ліку:

  • у родным склоне маюць канчаткі -ы (-і): пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных (брыгады, гары), а – пасля мяккіх і заднеязычных (зямлі, кнігі);
  • у давальным і месным склонах маюць  аднолькавыя  канчаткі: -е, -і, -ы, -э; выбар канчатка залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак ўжываецца ў назоўнікаў з асноваю на цвёрды зычны і г, х, якія ў беларускай мове чаргуюцца з з’, с’ (краіна – краіне, у краіне, аблога – аблозе, на аблозе, страха – страсе, на страсе); канчатак характэрны назоўнікам з асноваю на мяккі зычны (вышыня – вышыні, на вышыні); назоўнікі з асноваю на зацвярдзелы зычны маюць канчатак (шаша – шашы, на шашы), ненаціскны канчатак маюць таксама назоўнікі з асноваю на заднеязычны к, які чаргуецца з ц (траўка – траўцы, на траўцы); пры гэтай жа аснове, калі націск падае на канчатак, ужываецца (шчака – шчацэ, на шчацэ).
  • у вінавальным склоне ў халежнасці ад характару асновы маюць канчатак (краіну, раку, шашу) або (гераіню, зямлю);
  • у творным склоне пад націскам маюць  аднаскладовы  канчатак -ой (-ёй) (гарой, жняёй), або двухскладовы канчатак -ою (-ёю) (ракою, зямлёю), а  не пад націскам –  канчатак -ай (-яй) (кнігай, лініяй), -аю (-яю) (дарогаю, гераіняю); варта адзначыць, што аднаскладовы канчатак пашыраны ў паўночна-ўсходнім беларускім дыялекце, а двухскладовы канчатак – у паўднёва-заходнім.

Уласныя назоўнікі – асабовыя імёны, геаграфічныя і астранамічныя назвы з канчаткам -а (-я), якія маюць формы змянення, скланяюцца таксама, як агульныя (н. Надзея, Варшава, Венера; р. Надзеі, Варшавы, Венеры; д. Надзеі, Варшаве, Венеры, в. Надзею, Варшаву, Венеру; т. Надзеяй, Варшавай, Венерай; м. аб Надзеі, Варшаве, Венеры).

Склонавыя канчаткі, уласцівыя назоўнікам другога скланення, маюць таксама назоўнікі агульнага роду, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу (забіяка – забіякай(аю), аб забіяцы, плакса – плаксай(аю), аб плаксе; ціхоня – ціхоняй(яю), аб ціхоні).   

Назоўнікі трэцяга скланення:

  • у назоўным і вінавальным склонах маюць нулявы канчатак (бездань, гусь, любоў, мыш, ноч, радасць, роспач, сувязь);
  • у родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку назоўнікі з асноваю на мяккі, а таксама на губны зычны маюць канчатак (бездані, гусі, любові, радасці, сувязі), а з асноваю на зацвярдзелы зычны – канчатак (мышы, ночы, роспачы);
  • у творным склоне для назоўнікаў трэцяга скланення пасля зацвярдзелых зычных характэрны канчатак -у (мышшу, ноччу, роспаччу), а пасля мяккіх зычных, губных і р – канчатак -ю (безданню, гуссю, любоўю, Свір’ю); у інтэрвакальным становішчы адзначаецца падаўжэнне зычных (ноччу, сувяззю); падаўжэння не назіраецца пасля губных (любоўю), пасля р (Свір’ю), а таксама калі аснова заканчваецца збегам зычных (аповесцю, радасцю); пасля губных і расновы дадзеных назоўнікаў у творным склоне перад галоснымі пішацца апостраф (глыб – глыб’ю, шыр – шыр’ю).

 Існуе таксама група рознаскланяльных назоўнікаўпрыгадайма, гэта: назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі мужчынскага роду на -а, (-я), некаторыя назоўнікі ніякага роду. У адзіночным ліку ва ўскосных склонах выступаюць канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню.

  • Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен і без яго (р. імя – імені, д. імю – імені, т. імем – іменем...); формы назоўнікаў без суфікса скланяюцца як назоўнікі першага скланення; пры наяўнасці -ен яны супадаюць з формамі назоўнікаў, што абазначаюць назвы маладых істот: родны, давальны і месны склоны маюць канчатак -і (імені, племені), а творны -ем (іменем, племенем).
  • Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку змяняюцца па ўзору другога скланення (параўн.: бацькі, старшыні, бацьку, старшыню); канчаткі творнага склону залежаць ад тыпу асновы і націску падобных слоў: у гэтых назоўнікаў з асноваю на цвёрды зычны фіксуецца ці ненаціскны канчатак -ам  (бацькам, мужчынам),  ці націскны -ой (-ою)  (Фамой (-ою)); з асноваю на мяккі зычны адзначаюцца канчаткі -ем (Васем, дзядулем), -ёй (-ёю) (суддзёй (-ёю), старшынёй (-ёю)); гэтаксама ў залежнасці ад асновы і націску пішуцца канчаткі давальнага і меснага склонаў (параўн.: Фаме, аб Фаме – другое скланенне; мужчыну, аб мужчыну – першае скланенне).
  • Па гэтаму ж узору скланяюцца і назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні імі асоб мужчынскага полу (гарэза – гарэзу, гарэзам, аб гарэзу); назоўнік сірата скланяецца па ўзору другога скланення незалежна ад полу абазначанай асобы (сіраты, сіраце, сірату, сіратой (-ою), аб сіраце).
  • Назоўнікі са значэннем маладых істот набываюць у давальным і месным склонах суфікс -яці змяняюцца па ўзору трэцяга скланення (ягняці, дзіцяці, аб ягняці, дзіцяці), а ў творным склоне маюць канчатак першага скланення (ягнём, дзіцём і г.д.).

Шырэй гл.: Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія пад рэд. Ф.М. Янкоўскага, Мінск 1980; Л.А. Антанюк, Б.А. Плотнікаў, Беларуская мова: прафесійная лексіка, Мінск 2005

Ніна Баршчэўская

Больш на гэтую тэму: Па-беларуску без памылак