Яна бадай самая вядомая замежная паэтка, якая піша па-беларуску. І зараз, хоць знаходзіцца далёка ад сваёй улюбёнай краіны, стараецца падтрымліваць і дапамагаць беларусам у змаганні за свабоду так, як умее – паэзіяй, але і перакладам. Мы скантактаваліся з Анхелай Эспіносай Руіз, каб паслухаць гісторыі пра тое, як яна папулярызуе Беларусь у Гішпаніі. Запрашаю выслухаць першую частку інтэрв’ю Альберта Ежы Вяжбіцкага.
АЕВ: Добры дзень Анхела, я рады, што ты згадзілася з намі паразмаўляць. Скажы, як выглядае твая праца зараз, падчас беларускага пратэсту? Вядома, ты не можаш быць у Беларусі, але актыўна дапамагаеш, раскажы, калі ласка, якім чынам?
АЭР: Гэта частка праекту BY_help і мы бярэм для перакладаў артыкулы незалежных беларускіх СМІ. Звяртаем увагі таксама на афіцыйныя крыніцы, стараемся прадстаўляць сітуацыя як мага дакладна, каб даць рэкламу таму што адбываецца ў Беларусі. Бо важна працягла звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на беларускія падзеі. Таму што вядома, што ў інфармацыйнай эры здараецца так, што навіны сыходзяць з моды. Паяўляецца навіна, усе пра гэта размаўляюць тыдзень-другі, а потым фокус пераключаецца на іншае. Уласна калі зараз пастаянная тэма каранавіруса. Таму трэба пастаянна аднаўляць увагу ад чытачоў і гледачоў, бо мы перакладаем таксама відэа.
АЕВ: А куды ідуць вашы пераклады і матэрыялы? Вы іх кудысьці адпраўляеце, ці публікуеце на сваіх сайтах?
АЭР: Гэта публікуецца на нашай старонцы voiceofbelarus.com. Гэта як блог – голас Беларусі. Там пастаянна публікуюцца пераклады на шасці мовах: англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, польская і гішпанскай. Я працую ў гішпанамоўнай групе, але таксама дапамагаю часам у іншых. У нас досыць вялікая каманда, шмат моваў, мы пішам звароты да міжнародных арганізацый, напрыклад мы пісалі зварот да Міжнароднага алімпійскага камітэту, да прыватных асоб, мадэляў, спартоўцаў, мы прасілі іх выказаць салідарнасць. Я пісала напрыклад ліст да Жэрара Пікэ, нашага футбаліста.
АЕВ: Мы бачылі шмат публікацый, перадусім у жніўні-верасні, у буйных сусветных СМІ. Наколькі гэтыя першыя старонкі вядомых газет і часопісаў – гэта ваша праца? Ці гэта ўсё з вашай дапамогай?
АЭР: Гэта вельмі часта з нашай дапамогай. Я ведаю, што ёсць людзі, якія менавіта тым і займаюцца і кантактуюцца з медыямі па ўсім свеце. Я да таго ж бачыла, што напрыклад кубінскія незалежныя журналісты бралі нашыя пераклады гішпанамоўныя. Ведаю, што людзі перадавалі матэрыялы таксама буйным выданням і ў тым найбольш актыўная нямецкая і англійская групы, таму што ў іх ёсць асаблівая цікаўленасць да падзеяў. Нават нейкая аўстрыйская газета публікавала мой верш у перакладзе.
АЕВ: Скажы, як з гішпанамоўным кантэнтам акрамя згаданых кубінскіх незалежных журналістаў?
АЭР: З гішпанамоўнымі гэта больш складана. Прастора вельмі вялікая, але не настолькі арганізаваная, як напрыклад англамоўныя СМІ. Там адрозныя выданні, журналісты. Па-другое такой зацікаўленасці традыцыйна няма, бо ясна што Венесуэла, якая моцна цікавіцца Беларуссю нашыя матэрыялы публікаваць не будзе (смех). А ў Гішпаніі трэба шукаць ці хтосьці хоча-не хоча. Добра працуем зараз з Чылі. Там ёсць і амбасада народная зараз, таму тое-сёе даходзіць. Але напрыклад яшчэ скажы, што камунікацыя з Міжнародным алімпійскім камітэтам – гэта наша праца. Дзякуючы нашым хуткім перакладам інфармацыя дайшла, яны адкрылі даследаванне і зараз маем санкцыі супраць камітэту Беларусі.
АЕВ: Віншуем з такімі эфектамі! Вернемся аднак яшчэ да Гішпаніі: факт, што зацікаўленасць да Беларусі ў Гішпаніі не так вялікая, зразумелы, бо гэтыя краіны далёка ад сябе. Але мы ж ведаем, што ў Гішпаніі жыве досыць вялікая колькасць беларусаў. Мы бачылі здымкі і відэа з акцый салідарнасці ў Барселоне, Мадрыдзе, ты сама кідала фоткі з акцыі ў сваёй Малазе. Як, па тваім назіранням, выглядае развіццё беларускай дыяспары ў Гішпаніі?
АЭР: Яна ў нас невялікая, чалавек тысяч 5. Большасць або на Косце Брава – гэта Барселона, Валенсія, Алікантэ т гэтак далей, або ў Мадрыдзе. У Малазе, дзе я жыву – нядаўна пачалі расці гэтыя лічбы, таму што ў Андалусіі адкрылі парк ІТ. І калі пачалася вялікая хваля эміграцыі сярод беларускіх айцішнікаў, я заўважыла што адносна многія пераехалі сюды. Да таго людзі пачалі аб'ядноўвацца. Пачалі сустракацца, нягледзячы на вірус, калі раней у Малазе і ў Мадрыдзе, дзе я жыла, яны тусаваліся разам з украінцамі і рускамоўнымі мігрантамі. Так зараз беларусы пачалі тусаваць у сваіх групах. Я ведаю, што было некалькі вельмі файных акцый пратэсту і я хадзіла некалькі разоў. Таксама яны пачалі супрацоўнічаць з гішпанскімі арганізацыямі і напрыклад разам арганізавалі дасыланне лістоў палітвязням.
Гэта першая частка інтэрв’ю з Анхелай Эспіносай Руіз, у якой мы паразмаўлялі трошкі пра салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, а таксама пра тое, як пра Беларусь пішуць у Гішпаніі. У другой частцы мы пагаворым пра спадзяванні Анхелы на перамогу беларускай рэвалюцыі, тое ў якую Новую Беларусь яна хацела б прыехаць, пра ролю паэзіі і культуры ў абуджэнні беларускай нацыі.