Беларуская Служба

Польскае радыё выдала кампакт-дыск, прысвечаны кардыналу С. Вышыньскаму і манашцы Р. Чацкай

01.09.2021 16:54
Альбом падрыхтаваны ў выглядзе дакументальнага рэпартажу.
  .
Кардынал Стэфан Вышыньскі.Autorstwa Janusz Trocha - (1981-06-05). Tygodnik Solidarność (10): 1.http://dominusvobis.blogspot.com/2009/03/cardeais-criados-por-pio-xii-consitorio_12.html, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12221811

Неўзабаве ў Польшчы пройдзе ўрачыстасць бэатыфікацыі (далучэння да ліку бласлаўлёных) кардынала каталіцкага касцёла Польшчы Стэфана Вышыньскага (Stefan Wyszyński) і манашкі Ружы Чацкай. З гэтае нагоды Польскае радыё падрыхтавала спецыяльны кампакт-дыск. Прэм’ера альбому адбылася 27 жніўня. Пра выданне гаворыць старшыня Польскага радыё Агнешка Каміньска.

- Гэта выключны альбом. Ён прымеркаваны да 12 верасня, калі пройдзе выключная ўрачыстасць бэатыфікацыі. Кампакт дазволіць падрыхтавацца да яе духоўна, пазнаёміцца з дасягненнямі кардынала Стэфана Вышыньскага, а таксама манашкі Альжбеты Ружы Чацкай. Варта яго паслухаць, бо гэта выдатны, незабыўны ўрок гісторыі.

Альбом падрыхтаваны ў выглядзе дакументальнага рэпартажу, які на працягу амаль паўтары гадзіны прадстаўляе самыя важныя для касцёла і дзяржавы падзеі, у якіх удзельнічаў кардынал Вышыньскі, а таксама моманты яго прыватнага жыцця. Аўтары скарысталі архіўныя матэрыялы, – дадае Агнешка Каміньска.

- З прыемнасцю можна пачуць голас кардынала Стэфана Вышыньскага. Слухачы знаёмяцца з постаццю святара, які быў не толькі духоўным лідарам народу, але таксама выдатным гаспадаром, чалавекам з цудоўным пачуццём гумару. І гэта чуваць у альбоме. Згадваецца таксама Альжбета Ружа Чацкая. Аўтары альбому выкарысталі багатыя архіўныя матэрыялы. Між іншым, Польскага радыё і радыёстанцыі Польскага радыё «Вольная Еўропа». Альбом утрымлівае рэпарцёрскія запісы – выказванні між іншым папы рымскага Паўла VI, Яна Паўла ІІ, шматлікіх супрацоўнікаў прымаса Вышыньскага, а таксама навукоўцаў, якія даследуюць яго біяграфію.

Фрагмент кружэлкі прысвечаны манашцы Альжбеце Ружы Чацкай, якая заснавала Таварыства апекі над невідучымі. З ёй ксёндз Стэфан Вышынскі супрацоўнічаў у перыяд Другой сусветнай вайны і да канца яе жыцця.

IAR/нг

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры