Беларуская Служба

Змяняюцца ліміты вадкасцяў ў аэрапортах ЕС

01.09.2024 11:02
З сённяшняга дня ў аэрапортах Еўрапейскага саюза зноў уведзеныя больш строгія правілы аб'ёму вадкасці ў ручным багажы.
Ілюстрацыйны здымакObraz Stela Di z Pixabay/CC0

Цяпер вадкасць павінна быць у 100-мілілітровых бутэльках і змяшчацца ў літровы пакет. Палажэнні па гэтым пытанні ўступілі ў сілу ў 2006 годзе, але з развіццём сучасных тэхналогій у некаторых аэрапортах яны былі змякчаны. Аднак аказалася, што ёсць праблемы.

Аэрапорты, якія адмянілі патрабаванні да ліміту вадкасці, выкарыстоўвалі сучасныя сканеры для больш дбайнага агляду багажу. Трохмерны малюнак дазволіў выявіць выбухоўку. Аднак праз некаторы час эфектыўнасць гэтай тэхналогіі ў вялікіх ёмістасцях - 330 мілілітраў - была пастаўлена пад сумнеў.

Таму Камісія вырашыла зноў увесці больш жорсткія правілы ва ўсіх аэрапортах. «Гэта тэхнічнае пытанне. Гэта рашэнне не звязана з якой-небудзь рызыкай», — заявіў прэс-сакратар камісіі Цім Макфі. Па словах прэс-сакратара, паўторнае ўвядзенне больш жорсткіх правіл носіць часовы характар. Яны будуць дзейнічаць да вырашэння праблем з сучаснымі апаратамі.

ПР/юл