Беларуская Служба

Тэатральны інстытут у Варшаве стварае праграму рэзідэнцый для беларусаў

23.09.2021 08:11
Праграма створана для таго, каб падтрымаць творчых людзей і пацярпелых ад наступстваў беларускага палітычнага крызісу.
.
.фота: Тэатральны інстытут

Тэатральны інстытут Збігнева Рашэўскага запрашае культурныя арганізацыі і ўстановы прыняць удзел у праграме мастацкіх рэзідэнцый для прадстаўнікоў творчых прафесій, звязаных з тэатрам у Беларусі. 

Тэатральны інстытут Збігнеў Рашэўскага вырашыў распачаць праграму рэзідэнтуры з-за цяжкага становішча беларускіх артыстаў тэатра (у тым ліку акцёраў, рэжысёраў, сцэнографаў, танцораў, драматургаў), якое надалей пагаршаецца. Сёння яны часта не толькі не могуць працаваць па сваёй прафесіі, але ў многіх выпадках пазбаўлены любой іншай легальнай працы.

Асноўная ідэя ініцыятывы аб стварэнні мастацкіх рэзідэнцый – звязаць прадстаўнікоў творчых прафесій, у прыватнасці тэатральных, з польскімі арганізацыямі ці ўстановамі культуры, наладзіць сетку кантактаў і стварыць рэальныя магчымасці для супрацоўніцтва/прафесійных адносін.

У Тэатральным інстытуце падкрэсліваюць, што каб іх дзеянні прынеслі чаканыя і вельмі неабходныя сёння вынікі, у першую чаргу трэба стварыць максімальна шырокую сетку суб'ектаў, якія працуюць у Польшчы, і якія будуць гатовыя прымаць рэзідэнтаў.

Заяўкі ад культурніцкіх установаў і арганізацый прымаюцца да 3 кастрычніка 2021 года.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Вядомы нямецкі бард аддасць прысуджаную яму прэмію імя Авідзія Марыі Калеснікавай

22.09.2021 11:34
Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 года ўлады ва Усходнім Берліне пазбавілі яго грамадзянства.