Беларуская Служба

Пачынаецца самая буйная кампанія, якая прапагандуе чытанне ў Польшчы

04.11.2021 08:09
Каб прыняць удзел у акцыі, усё, што трэба зрабіць, гэта загрузіць дадатак Woblink і адсканаваць QR-код. 
Аўдыё
  • Пачынаецца самая буйная кампанія, якая прапагандуе чытанне ў Польшчы
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: Photo: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сёмы раз пачынаецца кампанія «Czytaj PL» – самая буйная кампанія, якая прапагандуе чытанне ў Польшчы. Каардынатар акцыі Катажына Якубовяк паведаміла, што «Czytaj PL» – гэта 12 кніг, якія можна бясплатна чытаць і слухаць увесь лістапад:

-Акцыя скіраваная для тых чытачоў, якія ўжо карыстаюцца электроннымі кнігамі, але і да тых, хто, магчыма, хацеў бы, але не ведаў пра гэта. На працягу лістапада даступныя 12 бестселераў. А мы заахвочваем да таго, каб знаёміцца з літаратурай.

Катажына Якубовяк паведаміла, што ў гэтым годзе будзе шмат момантаў, звязаных са Станіславам Лемам, а слоган сёлетняй кампаніі – «Акцыя не з гэтага свету!»

-Мы прапануем дзве пазіцыі, якія засяроджваюцца на Леме. Першая кніга – гэта «Фантастычны Лем». Гэта анталогія апавяданняў, выбраных чытачамі. Гэта творы Лема, якія найлепшымі лічаць чытачы. Другая кніга дапаўняе вобраз Станіслава Лема. Гэта кніга яго сына Томаша Лема. Гэта бяіграфічная кніга сына пра бацьку. Мы горача заахвочваем, каб пра Лема чытаць, пра Лема думаць.

Каб прыняць удзел у акцыі, усё, што трэба зрабіць, гэта загрузіць дадатак Woblink і адсканаваць QR-код. Пасля сканавання кодаў можна спампаваць бясплатныя электронныя і аўдыёкнігі са спісу з 12 даступных назваў.

«Czytaj PL» падтрымліваецца 31 горадам-партнёрам, Інстытутам кнігі і Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У 10-ы раз пройдзе акцыя «Дармовы лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях»

03.11.2021 14:00
Усе ўстановы падрыхтавалі для наведвальнікаў багатую і надзвычай цікавую прапанову.