Беларуская Служба

Уладзімір Някляеў: Усталі мы, і ніхто нас ужо не ссуне

30.11.2021 14:50
У Польшчы праходзяць прэзентацыі рамана «Гэй Бэн Гіном» аднаго з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Някляева.
Аўдыё
  • Уладзімір Някляеў прэзентуе новы раман "Гэй Бэн Гіном"
Уладзімір Някляеў прэзентуе новы раман "Гэй Бэн Гіном" у ВаршавеБеларускі Дом у Варшаве

Слухайце далучаны файл!

Гэта не проста прэзентацыя кнігі, а сапраўдная тэатральная дзея, у якой пераплятаюцца расповеды пра творчасць, палітыку, лёс Беларусі і беларусаў, музыка і паэзія. Уладзімір Някляеў разважае і шукае паралелі ў гістарычных падзеях і постацях з днём сённяшнім.

Напрыклад, асоба вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Ягайлы. У Някляева ёсць драматычная паэма «Ягайла», фрагменты з якой увайшлі і ў кнігу «Гэй Бэн Гіном».

Безумоўна, была размова і пра падзеі апошніх двух гадоў – параза гэта ці перамога. Пра вымушаную эміграцыю і месца чалавека ў вялікім свеце.

– Жыццё чалавечае кароткае, не паспяваеш асэнсаваць у ім самае істотнае. Але ўсё-такі я ўбачыў на свае вочы, як змяняецца ўсё. Самыя вялікія змены адбыліся цягам апошніх гадоў. І пік і прыпаў на 2020-ты. Гэта ніякая не параза, гэта пік нашага нацыянальнага духа. Калі было перапахаванне Каліноўскага ў Вільні, я думаў пра 2020-ты, верш напісаў, з якога вынікае, што я верыў у гэта.

Усталі мы, і ніхто нас не ссуне ўжо, – перакананы Уладзімір Някляеў.

Раман «Гэй Бэн Гіном» Уладзімір Някляеў пісаў у 2016-2020 гадах. Кніга на беларускай мове выдадзена ў Польшчы Фондам Kamunikat.org. Назва рамана перакладаецца як «Геена вогненная». Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…».

Яраслаў Іванюк, выдавец рамана, кажа, што першая задача – данесці твор да беларускай супольнасці ў Польшчы. І варта адзначыць, што гэта атрымліваецца. Падчас варшаўскай прэзентацыі кнігі скончыліся хутчэй, чым ахвочыя іх набыць.


Уладзімір Някляеў прэзентуе новы раман "Гэй Бэн Гіном" у Варшаве Уладзімір Някляеў прэзентуе новы раман "Гэй Бэн Гіном" у Варшаве. Foto: Беларускі Дом у Варшаве


Наступныя прэзентацыі адбудуцца ў Лодзі, Беластоку, Бельск Падлясскім і Вільні. 

30.11., аўторак, Лодзь – Dom Literatury, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00

01.12., серада, Беласток – Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00

02.12., чацвер, Бельск Падляскі – Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00

03.12., пятніца, Вільня – Саюз пісьменнікаў Літвы, вул. К. Сірвідо 6 (К.Sirvydo 6), 17.00

04.12., субота, Вільня – Беларускі дом, Vilniaus g. 20, 17:00

вх

Таццяна Нядбай: Некаторыя пісьменнікі пачынаюць ствараць літаратуру толькі апынуўшыся ў бяспецы

25.11.2021 15:02
Ужо заўтра будуць абвешчаныя лаўрэаты дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройца.

Цыкл прэзентацый новага раману Ул. Някляева распачынаецца ў Польшчы (расклад)

26.11.2021 12:11
"У перакладзе гэта "Геена вогненная". Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…".