Беларуская Служба

Радыё Люблін паставіла радыёспектакль «Апоўначы ў лонданскім доме» па кнізе Уладзіміра Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань»

06.12.2021 14:10
 Паэтычны зборнік Уладзіміра Арлова, сябра Беларускага ПЭНа, у перакладзе на польскую Богдана Задуры выйшаў у люблінскім выдавецтве Warsztatów Kultury.
Вокладка кнігіФота з адкрытых крыніц

Як сведчыць назва балады, абранай для радыёадаптацыі, дзеянне адбываецца ў Лондане, у доме, дзе галоўны герой (паэт) праводзіць выходныя ў адсутнасці гаспадароў. Дом не абы-які — стогадовы, парослы плюшчом, у добрым мікрараёне, з тэрасай, з якой можна назіраць, як гуляюць вавёркі і амаль прыручаныя лісы. Акрамя таго ў доме ёсць выдатная бібліятэка і бар з выдатнымі напоямі... У той час як галоўны герой захапляецца чытаннем і к'янці, дом «размаўляе» з ім сваімі гукамі і перад паэтам з’яўляюцца знаёмыя постаці -  эрудыта айца Аляксандра, які некалі жыў тут; сябра, які бясследна загінуў у Афганістане; каханай жанчыны.

Паслухаць радыёпастаноўку па-польску можна па спасылцы.

ПЭН / вх