Беларуская Служба

Каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы можна наведваць бясплатна да канца лістапада

18.11.2022 13:15
Сёлета акцыя «Бясплатны лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях« ладзіцца ўжо адзінаццаты раз.
Аўдыё
  • Бясплатны лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях
Каралеўскі замак у ВаршавеIwona_Olczyk/pixabay.com/CC

Да канца лістапада каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы можна наведваць бясплатна. Усё гэта ў рамках акцыі «Бясплатны лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях», якая сёлета ладзіцца ўжо адзінаццаты раз. Свае дзверы для наведвальнікаў адчыняюць, між іншым, замак на Вавелі, у Вілянаве, Каралеўскія Лазенкі і Каралеўскі замак у Варшаве.

Акцыю ладзіць Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Як падкрэсліў кіраўнік ведамства віцэ-прэм'ер Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) з кожным годам да яе далучаецца больш музеяў:

- Адзінаццаць гадоў таму былі чатыры галоўныя каралеўскія рэзідэнцыі зараз – 11. Гэта Сандомеж, Мальбарк, Люблін, Познань, а значыць не толькі найбольш вядомыя абʼекты ў Варшаве і Кракаве. Я вельмі рады. З аднаго боку мы маем цудоўныя экспазіцыі і выставы, а з другога, вялікая колькасць наведвальнікаў сведчыць пра тое, што палякі любяць музеі.

Прэм’ер Гліньскі лічыць, што акцыя «Бясплатны лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях« – гэта добра выдаткаваныя грошы:

- Я вельмі рады, што ўдалося павялічыць колькасць музеяў-удзельнікаў. Гэта каштавала міністэрству дадатковыя 3 мільёны злотых, але гэта добра выдаткаваныя грошы. Сапраўды варта знаёміцца з культурай на настолькі высокі ўзроўні.

Мэта акцыі – пашырэнне даступнасці польскіх музейных калекцый і папулярызацыя рэзідэнцый польскіх манархаў.

Каралеўскі замак на Вавелі Каралеўскі замак на Вавелі/wikimedia creative commons /Jakub Hałun /CC BY-SA 4.0

«На Вавелі вы можаце бясплатна наведаць прыватныя каралеўскія апартаменты, Каронную скарбніцу і Збройную палату», – нагадвае Пётр Рабей(Piotr Rabiej) з Каралеўскага замка на Вавелі:

- Скарбніца – гэта шмат неспадзяванак, паколькі выстава была аранжаваная нанава. У тым ліку колькасць выставачных залаў была павялічаная. Там можна пабачыць артэфакты, якія належалі польскім каралям, а таксама шмат іншых прадметаў, сярод якіх, Шчэрбец – каранацыйны меч польскіх каралёў. Гэта адзін з найбольш славутых экспанатаў на Вавелі.

У гэтым годзе змяніліся правілы выдачы бясплатных квіткоў, дадаў Пётр Рабей. Бясплатныя білеты можна будзе атрымаць у канкрэтных гадзінах, то бок з 13.00 да закрыцця музея на Вавелі.

Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве запрашаюць на бясплатныя музейныя заняткі і экскурсіі, кажа намесніца дырэктара ўстановы Марыянна Атмяноўска(Marianna Otmianowska):

- Запрашаем у Канюшню Кубіскага, Аранжэрыю, у Палац на выспе. У будынку былога Кадэцкага вучылішча да канца снежня можна глядзець вобразы з калекцыі галерэі ў Далічы ( Dulwich Picture Gallery) у Вялікабрытаніі. Гэта пяць карцінаў аўтарства, між іншым, Рубенса і Ван Дэйка, якія былі купленыя для караля Станіслава Аўгуста. Да канца лістапада можна іх пабачыць бясплатна.

«Бясплатны лістапад» – гэта магчымасць не толькі наведаць пастаянныя і часовыя выставы, але і паўдзельнічаць у шматлікіх адукацыйных сустрэчах, лекцыях, канферэнцыях, майстар-класах і музейных уроках.

Каралеўскую рэзідэнцыю заахвочвае наведаць дырэктар Музея палаца караля Яна ІІІ у Вілянаве Павел Ясканіс(Paweł Jaskanis). Прапанова музея ўключае не толькі наведванне пастаянных і часовых экспазіцый, але і музейныя заняткі:

- У Вілянаве мы распавядаем пра караля Яна ІІІ і яго сям’ю, паколькі, гэта была прыватная рэзідэнцыя караля.

Замак у Вілянаве/czu_czu_PL/pixabay.com/CC0 Public Domain Замак у Вілянаве/czu_czu_PL/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сваю чаргу дырэктар Замкавага музея ў Сандoмежы Мікалай Гетка-Кеніг(Mikołaj Getka-Kenig) падкрэслівае, што яго ўстанова далучаецца да акцыі ўжо трэці раз:

- Сёлета спецыяльна з нагоды «Бясплатнага лістапада» мы прэзентуем нашым госцям выставу «Хатынец – вароты ў антычную Скіфію». Гэта першая музейная прэзентацыя вялікага поспеху польскай археалогіі. Мы паказваем адзіную, знойдзеную на тэрыторыі Польшчы поўную грэцкую амфару.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага музэя ў Любліне Барбара Аратоўска(Barbara Oratowska) заахвочвае пазнаёміцца з культурнымі каштоўнасцямі горада:

- Паводле лейтматыву акцыі, мы прапануем наведаць капліцу Святой Тройцы і данжон – галоўную абарончую вежу замка. Гэта засталося з каралеўскай рэзідэнцыі. У сваю ў будынку замка з XIX стагоддзя знаходзяцца шэдэўры нашай культуры пачынаючы з X стагоддзя па сучаснасць.

Залы Нацыянальнага музея ў Любліне можна бясплатна наведаць яшчэ толькі 24 і 29 лістапада. Бясплатны білет можна набыць перад уваходам ва ўстанову ў касах або праз інтэрнэт.

Замак у Любліне/frolicsomepl /pixabay.com/CC0 Public Domain Замак у Любліне/frolicsomepl /pixabay.com/CC0 Public Domain

З самага пачатку ў акцыі «Бясплатны лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях» удзельнічалі Каралеўскі замак на Вавелі, Каралеўскі музей Лазенкі ў Варшаве, Музей палаца караля Яна ІІІ у Вілянаве і Каралеўскі замак у Варшаве.

У апошнія гады згаданая група павялічылася на музей у Любліне і Сандамежы, а таксама Саляны замак у Вялічцы. Сёлета ў рамках акцыі можна таксама бясплатна наведаць Каралеўскі замак у Познані і замкі ў Квідзыне і Штуме, то бок філіялы Замкавага музея ў Мальбарку.

Падрабязную інфармацыю аб акцыі «Бясплатны лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях« можна знайсці на сайце Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Барочны касцельны комплекс у Тыкоціне – архітэктурная жамчужына Падляшша(ФОТА)

04.11.2022 14:01
Святыня з'яўляецца цэнтрам рэлігійнага жыцця і адным з найбольш вядомых помнікаў Падляшша.

Маўзалей Прэзідэнтаў Польшчы ў выгнанні і Мемарыяльная выстава запрашаюць наведвальнікаў (ФОТА)

11.11.2022 10:11
Адкрыццё маўзалея і выставы завяршае чатырохгадовае святкаванне 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы.