Беларуская Служба

Пасым – найстарэйшы горад на Мазурах (ФОТА)

10.03.2023 15:01
Гарадок лічыцца ўлюбёным месцам адпачынку жыхароў Варшавы.
Аўдыё
  • Пасым – найстарэйшы горад на Мазурах
 -
Пасым - неагатычны будынак гарадской ратушы Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасым(Pasym) невялікі гарадок распаложаны на гістарычных Мазурах па дарозе са Шчытна ў Ольштын. Несумненна, яго вялікім козырам з’яўляецца распаложанне сярод прыгожых азёраў, у тым ліку Возера Кальва. Прыгажосць навакольнай прыроды, цішыня і спакой робяць гэтае месца ўнікальным і вельмі папулярным сярод турыстаў, асабліва жыхароў Варшавы. Гэта з-за адносна невялікай адлегласці ад сталіцы.

Пасым/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гісторыя гарадка Пасым пачынаецца каля 1336 года, калі ў месцы існуючага гарадзішча Вармінскае біскупства заснавала касцельную вёску Генрыкова(Henrykowo). Праз 14 гадоў у вёсцы пачалося будаўніцтва касцёла і замка. Аднак да 1369 года тэўтонскія рыцары занялі вёску разам з навакольнымі землямі, а ў 1384 годзе тэўтонскі вялікі магістр Конрад фон Ротэнштэйн(Konrad von Rothenstein) павысіў статус вёскі да рангу горада, назваўшы яго Пасенхаймам (Passenheim) у гонар комтура Эльблонга Зігфрыда фон Пасенхайма. Пасым атрымаў гарадскую пячатку з выявай Маці Божай з малым Езусам, а два гады пазней – гарадскія правы паводле Хелмінскага права.

Пасым - рынкавая плошча /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - рынкавая плошча /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля атрымання гарадскіх правоў горад пачаў хутка развівацца і неўзабаве стаў важным цэнтрам гандлю і рамяства. Тут дзейнічалі: бровар, млын, вінакурня, шмат майстэрняў. Пасым славіўся суконнымі вырабамі і вырошчваннем цукровых буракоў.

На жаль, войны, а таксама пажары і эпідэміі чумы і халеры ў наступныя стагоддзі прывялі горад да ўсё большага заняпаду. У канцы XVI стагоддзя Пасым амаль поўнасцю згарэў у выніку буйнога пажару. Ацалела толькі 9 дамоў, замак і евангельскі касцёл. Гарадок траціў сваё значэнне не толькі ў выніку стыхійных бедстваў і канфліктаў, але таксама ў выніку суседства Шчытна і Ольштына, якія дынамічна развіваліся.

Пасым - былы будынак суда /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - былы будынак суда /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта ўспомніць, што падчас напалеонаўскіх войнаў у гарадку дыслакавалася напалеонская армія, а ў мясцовай плябаніі кватараваў сам Напалеон. Аднак мясцовыя жыхары балюча адчулі прысутнасць «гасцей» з-за рабаванняў і кантрыбуцыі.

У XIX стагоддзі Пасым падняўся з заняпаду. Міжваенны перыяд – гэта час развіцця турызму ў гарадку. Пасым стаў вядомым цэнтрам водных і зімовых відаў спорту, аднак не на доўга.

Пасым - будынак былой гасподы /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - будынак былой гасподы /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Наступствы Другой сусветнай вайны Пасым адчуў толькі ў 1945 годзе разам з уваходам савецкай арміі. Горад быў спалены, каля 30% будынкаў – разбураныя. Пасля заканчэння вайны горад апынуўся ў межах Польшчы, улады якой з’явіліся ў горадзе 15 траўня 1945 года. Мясцовае насельніцтва было выселенае ў Германію, а на яго месца прыбылі польскія перасяленцы, у тым ліку з даваенных усходніх тэрыторыяў Польшчы. Пасым страціў гарадскія правы і атрымаў іх назад толькі ў 1997 годзе.

Пра багатую гісторыю горада па сённяшні дзень сведчаць шматлікія помнікі, якімі Пасым можа пахваліцца. Гэта, між іншым:

Пасым - гарадская ратуша /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - гарадская ратуша /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

1. Неагатычны будынак гарадской ратушы (1854-1855 гароў). Гэта двухпавярховы аб’ект з нізкай вежай у рэнесансавым стылі і высокім сутарэннем, пабудаваны ў плане прамавугольніка.

2. Фрагменты старых гарадскіх умацаванняў XIV стагоддзя.

Евангелічна-аўгсбургскі касцёл, Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Евангелічна-аўгсбургскі касцёл, Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

3. Евангелічна-аўгсбургскі касцёл – пабудаваны ў першай палове XV стагоддзя, першапачаткова быў драўляны і таксама меў абарончы характар. Касцёл некалькі разоў перабудоўваўся. Характэрная, крытая гонтай вежа святыні ў форме купала была пабудавана падчас рэканструкцыі касцёла пасля пажару ў канцы XVІІІ стагоддзя. У сярэдзіне знаходзіцца галоўны алтар у стылі позняга маньерызму, барочны амбон 1680 года, гатычныя і маньерыстычныя лаўкі XV i XVII стагоддзяў, арган XVIII стагоддзя. Інтэр'ер касцёла зʼяўляецца адным з самых каштоўных у рэгіёне. Побач знаходзіцца плябанія, дзе, як мы згадалі, кватараваў Напалеон. У касцёле адбываюцца таксама міжнародныя конкурсы арганнай музыкі.

Пасым -  плябанія, дзе кватараваў Напалеон /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - плябанія, дзе кватараваў Напалеон /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

4. Комплекс млына, узведзены ў 1903 годзе і пашыраны ў 1921 годзе, зʼяўляецца цікавым прыкладам былой прамысловай архітэктуры.

Пасым - комплекс млына /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - комплекс млына /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

5. Воданапорная вежа ў гарадскім парку, гэта аб’ект, узведзены ў 1910-1911 гадах. Пазней да вежы быў прыбудаваны невялікі будынак, у якім размяшчалася гарадская лазня. Вежа мае вельмі ўнікальную форму – яна падобная на кветку.

Воданапорная вежа, Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Воданапорная вежа, Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

6. У розных частках горада можна знайсці старую гарадскую забудову – шмат будынкаў канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў.

Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

7. Евангельскія могілкі з XVII стагоддзя з цікавымі магіламі і гістарычнай капліцай.

Пасым - каталіцкi касцёл з 1876 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - каталіцкi касцёл з 1876 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

8. У сваю чаргу на месцы былога Тэўтонскага замка цяпер знаходзіцца касцёл з 1876 года – цікавы прыклад неаготыкі. Нагадваем, рымска-каталіцкая парафія была створана ў гарадку толькі ў канцы жніўня 1863 года. Варта згадаць, што цэглу для ўзвядзення святыні ахвяраваў уладальнік непадалёкай цагельні, у прыватнасці вернік евангельскага касцёла, ён таксама ахвяраваў каталіцкай парафіі ўчастак зямлі на могілкі.

Пасым - каталіцкi касцёл з 1876 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым - каталіцкi касцёл з 1876 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасым размяшчаецца сярод некалькіх маляўнічых азёраў. Гэта, між іншым, Кальва, Лялескае, Косьна, Мальшэўскае і Громскае. Усе гэтыя вадаёмы зʼяўляюцца вельмі добрай базай для адпачынку, а таксама ідэальным месцам для аматараў водных відаў спорту і рыбалкі. Гарадок робіць стаўку на турызм.

Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пасым /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На берагах навакольных азёраў дзейнічаюць шматлікія базы адпачынку і кемпінгі. Адначасова Пасым застаецца крыху ў баку ад адміністрацыйных цэнтраў, такіх як Шчытна і Ольшчын. Гэта гарантуе гасцям спакойны адпачынак на цудоўным улонні натуры.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Дзвяжуты – невялікая мазурская вёска з багатай гісторыяй(ФОТА)

03.03.2023 14:01
Побач з гістарычным евангельскім касцёлам знаходзяцца старыя парафіяльныя могілкі – адны з найлепш захаваных евангельскіх могілак на Мазурах.