У панядзелак, 4 снежня, на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэту адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння навуковай Узнагароды імя Мялеція Сматрыцкага ў абшары беларускай і ўкраінскай культуры. На асаблівы статус узнагароды ўказвае, сярод іншага, патранат рэктара Варшаўскага ўніверсітэту.
Журы конкурса вылучыла манаграфію «Лексіка беларускіх гаворак Літвы. Моўная спадчына балта-славянскага памежжа» аўтарства супрацоўніка Славянскага інстытутаАН Чэхіі, польскага беларусіст Мірослава Янкавяка, падкрэсліўшы надзвычайнае значэнне гэтай работы ў кантэксце філалагічных даследаванняў славяна-балцкага памежжа.
Сярод украінскіх даследчыкаў вылучана прафесар Валянціна Собаль, за працу: «Піліп Орлік (1672–1742) і яго «Дзённік», Выдавецтва Варшаўскага ўніверсітэту. У сваім абгрунтаванне журы адзначыла, што дзякуючы гэтаму першаму польскаму выданню «Дзённіка» Піліпа Орліка – казацкага гетмана, пераемніка Івана Мазепы, можна назіраць культурнае кола гетмана, прасачыць яго шлях у змаганні за свабоду Украіны.
Сёлета журы Конкурса імя Сматрыцкага прысудзіла спецыяльную ўзнагарода за заслугі ў развіцці і кадыфікацыі беларускай мовы. Пасмяротна была ацэнена дзейнасць філолага Змітра Саўкі, якая выявілася, між іншым, у рабоце «Фанетычная і графічная адаптацыя запазычанняў у беларускай мове».
Адметна, што Зміцер Саўка працаваў над гэтай манаграфія пад навуковым кіраўніцтвам прафесаркі Ніны Баршчэўскай. На жаль, хвароба абарвала жыццё даследчыка. У памяць пра Змітра Саўку і дзеля папулярызацыі яго навуковых дасягненняў прафесарка Баршчэўская разам з прафесарам Радаславам Калетам адрэдагавалі манаграфію, якая выйшла на Кафедры беларускай філалогіі.
Член журы конркуса, прафесарка Варшаўскага ўніверсітэту Ёана Гетка распавяла Беларускай службе Польскага радыё для замежжа пра значэнне ўзнагароды, а таксама пра важнасць міжкультурнага і навуковага дыялогу сярод народаў Усходняй Еўропы.
Слухайце аўдыё!
эж