Наша задача – развіваць культурную дыпламатыю. Калі ёсць «нацыянальная харызма», то яна будуецца менавіта дзякуючы такой дзейнасці, як нашая, кажа ў інтэрвʼю штотыднёвіку Polityka новая кіраўнічка Інстытута Адама Міцкевіча Вольга Высоцка.
«Галоўнае – перастаць думаць пра культуру з пункту гледжання «мастацкай праграмы», а таксама заўважыць і прызнаць яе велізарную сілу ўплыву і пачаць яе выкарыстоўваць. Наша задача – развіваць культурную дыпламатыю, ствараць інструменты, якія будуюць міжнародную пазіцыю Польшчы», – пераконвае Вольга Высоцка.
Паводле яе, стварэнне адносін у сферы культуры павінна ісці паралельна са стварэннем адносін у палітычнай, эканамічнай, навуковай і адукацыйнай сферах. «Тут важную ролю адыгрываюць так званыя сезоны польскай культуры, калі мы засяроджваем сваю дзейнасць на пэўны перыяд часу ў абранай краіне ці рэгіёне. Калі яны разумна запраграмаваныя, то зʼяўляюцца магутнай рэкламнай сілай для нашай краіны для нашай краіны», – кажа кіраўнічка Інстытута Адама Міцкевіча.
«Цяпер, напрыклад, мы вельмі паспяхова пачалі польска-румынскі сезон, заснаваны на прынцыпе ўзаемнасці і інстытуцыйнага супрацоўніцтва. У наступным годзе мы таксама арганізуем сезон у Вялікабрытаніі ў супрацоўніцтве з British Council і партнёрамі ў абедзвюх краінах. Культурная праграма, якая суправаджае польскае старшынства ў ЕС у 2025 годзе, таксама будзе важнай. Нельга забываць і пра Сусветную выставу EXPO ў Осацы. Дарэчы 2025 год абяцае быць цікавым, паколькі ў ім супала шмат важных праектаў», – падкрэсліла ў размове з тыднёвікам Polityka новая кіраўнічка Інстытута Адама Міцкевіча Вольга Высоцка.
аз