Беларуская Служба

Польскі інстытут у Маскве атрымаў калекцыю старых польскіх кніг

16.07.2019 17:21
Кнігі інстытуту перадала польская арганізацыя з Пяцігорска на Каўказе.
.    .
Кнігі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Gellinger/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі інстытут у Маскве атрымаў больш за 500 польскіх кніг, якія да гэтай пары захоўваліся ў Пяцігорску на Каўказе. Кнігі перадала тамтэйшая польская арганізацыя.

Частка калекцыі, гэта кнігі, выдадзеныя ў XІX і на пачатку ХХ стагоддзяў.

„Шмат гадоў таму яны трапілі ў польскую арганізацыю. Ейныя члены схавалі кнігі ў шафе, каб выратаваць іх ад знішчэння”, - тлумачыць бібліятэкар Польскага інстытута ў Маскве Гелена Грондзэль (Helena Grondzel).

Гелена Грондзэль: Прадстаўнікі польскай арганізацыі з Пяцігорска паведамілі нам, што яны выратавалі гэтыя кнігі і папрасілі нас прыехаць, перагледзець і вырашыць, што далей з імі рабіць. Мы вырашылі забраць калекцыю ў Маскву. Тут мы плануем стварыць каталог. Пазней вырашым, што далей.

Найстарэйшыя кнігі прыходзяць з пачатку XIX ст., а найноўшыя былі выдадзеныя пасля заканчэння Першай сусветнай вайны.

Першым уладальнікам калекцыі, верагодна, быў багатым царскі чыноўнік польскага паходжання, які быў кіраўніком дзяржаўных лясоў на Паўночным Каўказе.

аз