Беларуская Служба

Аркестр Польскага радыё адзначае Год Станіслава Манюшкі

14.08.2019 10:12
На 53-м фестывалі імя Яна Кепуры музыкі выканаюць творы вядомага кампазітара.
Аўдыё
  • Аркестр Польскага радыё адзначае Год Станіслава Манюшкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

14 жніўня Аркестр Польскага радыё выступіць на 53-м фестывалі імя Яна Кепуры ў Крыніцы-Здруй на поўдні Польшчы.

З нагоды Года Станіслава Манюшкі, музыкі сыграюць творы выдатнага польскага кампазітара”, - паведаміў дырэктар аркестра Кшыштаф Кур (Krzysztof Kur).

Мы прэзентуем багатую праграму, якая складаецца выключна з твораў Станіслава Манюшкі. Гаворка ідзе пра найбольш вядомыя арыі, фрагменты операў, такіх, як „Галька”, „Страшны двор”, „Вербум нобіле”, „Графіня””.

Дырэктар Аркестра Польскага радыё падкрэсліў, што фестываль імя Яна Кепуры – гэта важная падзея ў летнім музычным календары ў Польшчы.

Гэта ідэальны час – можна адпачыць і адначасова паслухаць канцэрт у прыгожых абставінах гораду й навакольнай прыроды. Гэта адзін з летніх фестываляў, на які варта прыехаць і на які прыязджаюць людзі не толькі з Польшчы, але і ўсяго свету”.

Фестываль імя Яна Кепуры - адзін з найстарэйшых у Польшчы. У праграме фестывалю, які будзе доўжыцца да 17 жніўня, оперы і аперэты, спектаклі на свежым паветры, камерныя канцэрты і сустрэчы з артыстамі.

аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры