Беларуская Служба

З аншлагам прайшлі канцэрты ў рамках «Бардаўскай восені 2019»

28.10.2019 16:10
Сярод тых, хто граў падчас беластоцкага канцэрту, быў пераможца Бардаўскай восені васьмігадовай даўніны.
Аўдыё
  • У Беластоку прайшлі канцэрты бардаў
  2019
Бардаўская восень 2019фота: М. Сцепанюк

Поўная зала публікі ды беларускія выканаўцы на сцэне. У Беластоку прагучалі галоўныя канцэрты 26-га Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні 'ʼБардаўская восень 2019ʼʼ. На гэты раз, па фінансавых прычынах, фэст прайшоў без конкурснай часткі, якая па абяцанням арганізатараў вернецца праз год. Сярод тых, хто граў падчас беластоцкага канцэрту, быў пераможца Бардаўскай восені васьмігадовай даўніны Яўген Барышнікаў.

Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні арганізуецца няспынна апошнія 25 гадоў. Галоўныя канцэрты кожны год праходзяць у Бельску Падляскім. Сёлета, з-за рамонтных працаў у мясцовым доме культуры, канцэрты адбыліся ў Беластоку ды ў меншых мясцовасцях Беласточчыны.

слухайце аўдыёфайл

Міхал Сцепанюк