Беларуская Служба

Выстава «Бяспамяцтва»: працы польскіх салдат, вязняў савецкіх лагераў

16.04.2020 08:09
Выстава «Бяспамяцтва» – гэта магчымасць паглядзець на Катынскае злачынства з іншай перспектывы.
Аўдыё
.
.крыніца: Польскі інстытут у Мінску

У Галерэя Нацыянальнага цэнтра культуры «Кардэгарда» з 9 па 29 красавіка па кавалках спрабуюць узнавіць лёс вязняў савецкіх лагераў, паведамляе Польскі інстытут у Мінску.

Выстава «Бяспамяцтва», падрыхтаваная да 80-й гадавіны Катынскага расстрэлу, гэта мастацкае сведчанне савецкага зверства, халодна запланаванага вынішчэння польскай эліты, якое нанесла непамерныя страты культуры.

Прадстаўлены працы мастакоў – польскіх салдат, вязняў лагераў у Старабельску, Казельску, Паўлішчавым Бары, Гразоўцы, Комі Пячоры – паходзяць з калекцыі Катынскага музея, Музея архідыяцэзіі і Нацыянальнага музея ў Варшаве.

Калекцыя складаецца з цудам ацалелага збору малюнкаў былога настаўніка і дырэктара школы, вязня лагераў у Казельску і Гразоўцы Аляксандра Вітліба (1910-1982). Малюнкі захоўваліся і былі вынесены з лагера ў шахматнай скрынцы. Партрэты, пейзажы, жанравыя сцэны, створаныя сукамернікамі: Чапскім, Туркевічам, Вествалевічам і іншымі, упершыню прадстаўлены шырокай публіцы.

Арганізатары: Нацыянальны цэнтр культуры, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Галерэя Нацыянальнага цэнтра культуры «Кардэгарда».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры