Беларуская Служба

На Нацыянальным стадыёне адбудзецца выключнае відовішча з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы

11.08.2020 08:01
Дзякуючы выкарыстанню іканаграфіі, візуалізацыі, кампутарнай анімацыі гледачы пазнаёмяцца з героямі, з хадой бітвы і міжнароднай сітуацыяй. 
15          100-    1920.
15 жніўня на Нацыянальным стадыёне адбудзецца выключнае відовішча з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы “1920. Удзячныя героям”фота: 1920.pgenarodowy.pl

15 жніўня на Нацыянальным стадыёне адбудзецца выключнае відовішча з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы «1920. Удзячныя героям». У ім удзел прымуць некалькі дзясяткаў артыстаў, між іншым, Станіслава Цэліньска, Станіслаў Сойка, Пётр Цугоўскі, Каця Цэрэквіцка, Вольга Шаманьска, Мацей Бальцар, Матэвуш Зюлка і Міхал Кавалёнак.

На сцэне таксама выступіць Аркестр Польскага радыё ў Варшаве – гаворыць дырэктар Кшыштаф Кур:

-Для нас тое, што мы можам прыняць удзел у грандыёзнай падзеі, гэта гонар. Мы будзем ушаноўваць гэтую вялікую польскую перамогу. Думаю, што гэта будзе вельмі прыгожы канцэрт, што мы можам перажыць тыя часы, паколькі будзе вялікая інсцэнізацыя. Гледачы змогуць перанесціся ў мінулае на 100 гадоў.

Падчас відовішча прагучыць музыка з тэкстамі выбітных польскіх паэтаў і аўтараў песень: Цыпрыяна Каміля Норвіда, Марка Грэхуты, Агнешкі Асецкай, Яцка Цыгана, Рамана Калакоўскага.

Гледачы пачуюць таксама традыцыйныя жаўнерскія і патрыятычныя песні ў выкананні хору Sound'nGrace. У ролю маршала Юзафа Пілсудскага ўцеліцца Яраслаў Гаеўскі, а афіцэра Міхаіла Тухачэўскага сыграе Войцех Бжэзіньскі.

Будуць таксама сотні рэканструктараў, коней і гістарычнага транспарту. Дзякуючы выкарыстанню іканаграфіі, візуалізацыі, кампутарнай анімацыі гледачы пазнаёмяцца з героямі, з хадой бітвы і міжнароднай сітуацыяй. Сцэна і цэлая аранжыроўка шоў зоймуць больш за 10 тысяч квадратных метраў.

Прэм’ера падзеі адбудзецца 15 жніўня ў 20.30 і будзе транслявацца на Польскім радыё і дзяржаўным тэлебачанні TVP. Яго скарочаная версія будзе паўтарацца на Нацыянальным стадыёне з 20 па 23 жніўня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры