На Монтэ-Касіна была адкрытая гістарычная сцежка па слядах польскага наступлення і бітвы за легендарны ўзгорак. Цырымонія адбылася ў 77-ю гадавіну бітвы ля Монтэ-Касіна з удзелам міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака, мэра гарадка Касіна Энцо Салера, пасла Анны Марыі Андэрс і віцэ-старшыні Польскага нацыянальнага фонду Міхала Гураса.
Сцежка праходзіць па гістарычным маршруце салдат 2-га Польскага корпуса і пазначана 12 дошкамі на трох мовах: польскай, італьянскай і англійскай.
Міхал Гурас (Michał Góras) з Польскага нацыянальнага фонду кажа што дадатковая інфармацыя дапамагае зразумець кантэкст падзеяў, якія адбыліся ў траўні 1944 года ля Монтэ-Касіна:
- Заваяванне Монтэ-Касіна – гэта не толькі захапляльная гісторыя, але таксама гістарычны факт, які павінен быць сусветна вядомым. Таму і нашае заангажаванне ў згаданы праект разам з Вайсковым выдавецкім інстытутам. Такім чынам мы хацелі ўшанаваць памяць польскіх герояў.
Маршрут складае 12 кіламетраў і праходзіць, між іншым, ад цэнтра горада Касіна праз Дарогу польскіх сапёраў да стратэгічнага ўзгорка Нр.593, званага Ахвярнай гарой, дзе знаходзіцца помнік жаўнерам 3-й Карпацкай стралковай дывізіі.
Аўтарам ідэі сцежкі і ейным стваральнікам з'яўляецца Вайсковы выдавецкі інстытут. Праект быў рэалізаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы Польскага нацыянальнага фонду.
аз