Улады Вільні падкрэсліваюць, што горад даўно асацыюецца з літаратурай. Мэр горада Рэмігіюс Шымашыус, які цытуецца ў камюніке, нагадвае, што менавіта тут «сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч арганізаваў сустрэчы філаматаў». Варта дадаць, што яго кніга «Ballady i romanse» таксама выйшла ў Вільні, паклаўшы пачатак рамантызму ў гісторыі польскай літаратуры. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Чэслаў Мілаш і французскі пісьменнік яўрэйскага паходжання Рамен Гары таксама былі звязаны з сённяшняй сталіцай Літвы.
Гарадскія ўлады падкрэсліваюць, што ў Старым горадзе, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, ёсць вуліца Літарацкая з унікальнай галерэяй пад адкрытым небам і лесвіцай Чэслава Мілаша. У іншых частках літоўскай сталіцы таксама ёсць плошчы і вуліцы, названыя ў гонар вядомых прадстаўнікоў літаратуры. Шматлікія літаратурныя арганізацыі і таварыствы праяўляюць вялікую актыўнасць. Заяўка на ўдзел у ЮНЕСКА рыхтавалася з 2018 года.
Кракаў, Львоў і Прага – сярод гарадоў, якія атрымалі статус горада літаратуры.
ав